http://www.charter97.org/bel/news/2007/03/24/kiev25 сакавіка ў 14:00 на Майдане Незалежнасці у Кіеве стартуе незвычайнае спаборніцтва. Пераможца атрымае каштоўны прыз і Кубак Лукашэнкі па бегу на лыжах па асфальце.
Праграмай спаборніцтваў прадугледжаныя забегі на працяглыя і кароткія дыстанцыі, паведамляе “Корреспондент.net”.
Арганізатары гарантуюць непрадузятае судзейства і ўдзел у спаборніцтвах не толькі аматараў, але і карыфеяў асфальтава-лыжнага спорту.
“Уручэнне прызоў правядзе асабіста Лідэр і Заснавальнік гэтага выдатнага віду спорту Аляксандр Лукашэнка”, – абяцаюць арганізатары акцыі.
Кубак Лукашэнка–2007 праводзіцца ў рамках кампаніі “Беларуская Вясна”.